Ніякія ўгаворы вадзіцелей не зрушылі жанок з месца. Давялося выклікаць інспектараў ДАІ. І тыя не прымусілі сябе доўга чакаць, прыбылі на месца здарэння. Інспектары нават не сталі высвятляць прычыну інцыдэнта, паспрабавалі арганізаваць рух, але раз’юшаныя кабеты і не думалі саступаць. Ім проста абрыдла цярпець чыноўніцкі здзек, няўвагу да іх праблем, адпіскі з розных кабінетаў.

Адна з праблемаў якраз у тым, што адзіная вуліца, якая вядзе да іхняга мініпасёлка – ушчэнт разбітая гэтымі фурамі, што дарослым і дзецям стала небяспечна хадзіць, што адзіны тратуар знішчаны. Цярпення лопнула пасля таго, як адна жанчына ледзь не трапіла пад колы, атрымала траўму… Усё гэта не цікавіла даішнікаў, яны сталі пагражаць тым, што выклічуць АМОН, і той разгоніць “несанкцыянаваны мітынг”… Але і гэта не праняло жанчын. Яны так і сказалі: “можаце выклікаць, мы не баімся. А як спатрэбіцца, то і адпор дадзім…”

Жаночы бунт у Сціклеве... (фотарэпартаж)

Жаночы бунт у Сціклеве... (фотарэпартаж)

Жаночы бунт у Сціклеве... (фотарэпартаж)

Жаночы бунт у Сціклеве... (фотарэпартаж)

Жаночы бунт у Сціклеве... (фотарэпартаж)

Пра тое, чым усё скончылася, і ці дамагліся нечага мясцовыя бунтаркі – у бліжэйшым нумары “Народнай волі”.

Фота аўтара. 

Поделиться ссылкой: