Дыпламаты не толькі слухалі, што ім распавядаў галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, але і цікавіліся: што рэдакцыя мае намер рабіць у тым выпадку, калі ўлады пойдуць на крайні крок і газету ўсё ж такі зачыняць?

Якраз у той момант, калі ішло абмеркаванне гэтай тэмы, прыйшла навіна пра тое, што Міністэрства інфармацыі адклікала свой іск да газеты “Наша Ніва”. Не выключана, што па такім жа сцэнарыі заўтра будуць разгортвацца падзеі ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе падчас разгляду аналагічнага іску ў дачыненні да “Народна Волі”.

Праслухаўшы маналог Іосіфа Сярэдзіча наконт таго, у якіх цяжкіх умовах даводзілася ўсе гэтыя гады працаваць “Народнай Волі”, Лешэк Шарэпка па-філасофску заўважыў: “Ёсць краіны, дзе паэтаў не заўважаюць. А ёсць краіны, дзе паэтаў забіваюць. Лепей другі варыянт…”
Бакал з шампанскім на развітанне разам з дыпламатамі мы выпілі за свабоду слова…

Поделиться: