Асуджаных за маўклівыя акцыі 3 і 6 ліпеня, якія адбывалі пакаранне на Акрэсціна ў Мінску, перавезлі ў жодзінскую турму № 8. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Наста, сяброўка iнiтыятыунай групы, якая займаецца перадачамi асуджаным. Паводле яе слоў, учора палітвязні здолелі паведаміць, што іх выводзяць з рэчамі з камераў. Пасля з брамы ізалятара выехала калона аўтазакаў і машын суправаджэння. Удалося адсачыць, што яны накіраваліся ў Жодзіна. Адзін з афіцэраў паведаміў, што спісы перавезеных у Жодзіна павінны з’явіцца ў мясцовым РАУС.

Цяпер сябры ініцыятыўнай групы і сваякі асуджаных едуць у Жодзіна. Паводле слоў Насты, іх машыны абагнаў аўтазак. Магчыма, на ім перавозілі апошніх з палітвязняў, якіх на сённяшні ранак на Акрэсціна заставалася 6 чалавек.