— Я ад пачатку не меў ніякіх спадзяванняў на тое, што суд ў нашай краіне можа быць аб’ектыўным. Адмова разглядаць касацыйную скаргу яшчэ раз падцвярджае гэта, — паведаміў Рымашэўскі  http://bchd.info. — Мэта падачы касацыйнай скаргі для мяне была толькі адна — выказаць сваё стаўленне да  прысуду і да нашай судовай сістэмы. Я не лічу законнымі ні вынесены прысуд, ні адмову суда ў разглядзе касацыйнай скаргі.

А экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта падчас мінулых выбараў Уладзімір Някляеў яшчэ не атрымаў звестак пра тэрмін разгляду касацыі.

Пры гэтым касацыйная скарга кіраўніка выбарчага штаба Някляева Андрэя Дзмітрыева будзе разгледжана 19 чэрвеня.

Поделиться: