Тое, што адбываецца падчас так званых “маўклівых” акцый выклікае ў заходніх дыпламатаў “непакой і жах”. Пра гэта ў інтэрв’ю Радыё “Рацыя” заявіў першы сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Павел Марчук.

“У нас не толькі выклікае непакой, але і жах тое, што адбываецца ў апошнім часе ў Мінску. Арыштавана каля 300 асобаў, аб чым інфармуюць СМІ, і я лічу, што гэтыя данныя блізкія да праўды. Затрыманне 26 журналістаў у сераду – гэта проста жах, такая колькасць затрыманых і арыштаваных прадстаўнікоў СМІ. Я спецыяльна званіў да рэдактараў радыё і газет, каб пацвердзілі мне гэтую інфармацыі. Аказалася, што спіс быў не поўны і магчыма, што за дзень за два высветліцца, што было не 26, а 30 ці 40 затрыманых прадстаўнікоў СМІ”, — сказаў польскі дыпламат.

Нагадаем, што зараз менавіта пасольства Польшчы прадстаўляе ў Беларусі Еўрасаюз.

Поделиться: