6 ліпеня ў Беларусі зноў былі часова затрыманы сотні грамадзян, у тым ліку шэраг журналістаў. Затрыманні адбываліся часта з ужываннем грубай сілы. Федэральны міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле асудзіў дзеянні беларускіх праваахоўных органаў.

— Я асуджаю арышты соцень грамадзян у Беларусі, якія ўсяго толькі выступалі з маўклівым пратэстам супраць дзяржаўных рэпрэсій. Бессаромная жорсткасць, якая была прымененая беларускімі праваахоўнымі органамі супраць мірных пратэстаў, абсалютна непрымальная. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычнага гвалту, — заявіў Гіда Вестэрвеле.

Поделиться: