Візіт адбыўся ў рамках працы па рэкамендацыях універсальнага перыядычнага агляда (УПА) па Беларусі 2010 года. Падчас візіту група была азнаёмленая з мандатам, прыярытэтамі і дзейнасцю УВКПЧ ААН, Савета ААН па правах чалавека, а таксама дагаворных органаў і спецыяльных працэдур ААН па правах чалавека.
Група таксама сустрэлася са спецыяльнымі дакладчыкамі ААН па свабодзе сходаў і асацыяцый, катаваннях і праваабаронцах, і абмеркавала пытанні, па якіх працуюць спецыяльныя дакладчыкі. Спецыяльныя дакладчыкі падцвердзілі сваю пастаянную ўвагу да Беларусі, асабліва ў кантэксце нядаўняй рэзалюцыі Савета ААН па правах чалавека па сітуацыі ў краіне.

Поделиться: