У гэты  ж день у рамках гэтага фестывалю ў Віцебску пройдзе другое пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа  пры Міністэрстве культуры, на якім будуць абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сферы культуры, адукацыі, інфармацыі, турызму, рэалізацыі асобных праектаў. У пасяджэнні савета плануецца ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства ўнутранных спраў і Міністэрства спорту і турызму, таксама лідары грамадска-культурных аб’яднанняў беларусаў замежжа, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.

Правядзенне фестывалю будзе спрыяць прэзентацыі ў Беларусі мастацкай творчасці і падтрымцы творчых праектаў беларусаў замежжа, актывізацыі культурнага супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, захаванню і развіццю іх нацыянальна-культурнай самабытнасці, папулярызацыі культурных каштоўнасцей беларускага народа.