Сярод затрыманых: Павел Свярдлоў(“Еўрарадыё”), карэспандэнт Юлія Дарашкевіч, аператар Алесь Баразенка, журналіст газеты “Беларусы і рынак” Ігар Ільяш, журналістка з Польшчы Агнешка Ліхнеровіч, гродзенскія журналісты Ігар Банцар, Андрэй Фралоў, Мікола Дзятчэня, Ганна Наўмовіч, Гражына Шалкевіч, Юрый Гумянюк і Аляксандр Дзянісаў. У Гомелі затрымалі Алену Германовіч і Яўгена Суворава. У Магілёве ў міліцэйскі аўтазак трапілі Алесь Асіпцоў, Ганна Ільіна і Аліна Скрабунова. Разам 17 чалавек.

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з пратэстам супраць збіцця журналістаў і затрымання падчас іх прафесійнай дзейнасці. БАЖ патрабуе расследаваць выпадкі нападаў на журналістаў і пакараць вінаватых у незаконных дзеяннях.