Мерапрыемства адкрые Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі і Славеніі Алена Купчына, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры і МЗС Славеніі, паведамляе прэс-служба МЗС Белдарусі.

Дні Беларусі, арганізаваныя Пасольствам Беларусі ў Венгрыі і Славеніі сумесна з Міністэрствам культуры Славеніі пры падтрымцы славенскай кампаніі “Рыка”, праводзяцца ўпершыню ў гісторыі суверэнных беларуска-славенскіх дачыненняў.

У праграме Дзён, якія пройдуць у Любляне і Рыбніцы 5 і 6 ліпеня – канцэрты Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, выстава маладых беларускіх мастакоў Надзеі Гадун і Яна Ярэські, а таксама прэзентацыі беларускіх інвестыцыйных і турыстычных магчымасцяў.

Перад пачаткам вячэрняй канцэртнай праграмы 5 ліпеня адбудзецца арганізаваны Пасольствам Беларусі прыём з нагоды Дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня Незалежнасці.