Упершыню ў акцыі не ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Ды і ўвогуле чынавенства на гэты раз было прадстаўлена вельмі сціпла. Па назіранні нашых карэспандэнтаў, найбольш высокапастаўленым з усіх тых, хто спяваў гімн, быў намеснік старшыні ўрада Анатоль Тозік.