Сёння яму патэлефанавалі і прапанавалі заўтра прыйсці на размову да следчага КДБ. Уладзімір вырашыў, што выклік звязаны з ягоным удзелам у шэрагу публічных акцый пратэсту.

Тое, што здарылася праз пару гадзін, стала для актывіста ўдарам. Катрыч паведаміў, што КДБ наведала яго жонка. Жанчыну давялі ў кабінеце да нервовага зрыву. Яна адтуль пабегла ў суд і падала заяву на скасаванне шлюбу. Жанчына потым распавяла мужу, што ёй далі праслухаць яго прыватныя тэлефонныя размовы. Яе запэўнівалі, што муж не аддае ўсе грошы, якія зарабляе ў сям’ю, а таксама дапускае у яе адрас абразлівыя выказванні.

Катрыч назваў гэта правакацыяй. “Я ўжо не кажу нічога наконт законнасці іх дзеянняў, але які трэба мець маральны ўзровень, каб рабіць такія гнюснасці”, — сказаў прадпрымальнік.

Поделиться ссылкой: