Звярнуліся са зваротам у падтрымку дзеянняў, накіраваных на спыненне катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання і пакарання.

Асобую заклапочаннасць праваабаронцаў і палітыкаў выклікалі факты пагаршэння ў Беларусі сітуацыі ў галіне правоў чалавека. Прыкладам з’яўляюцца падзеі 19 снежня 2010 года, калі было затрымана больш за 700 чалавек, а кожны чацвёрты спазнаў на сабе жорсткасць абыходжання і гвалт з боку праваахоўных органаў. Людзей збівалі, не давалі па некалькі гадзін вады, адмаўляліся выклікаць медыцынскую дапамогу людзям з сур’ёзнымі траўмамі.

Заявы людзей, якіх трымалі ў следчых ізалятарах КДБ пра катаванні і здзекі, не мелі адпаведнага службовага расследавання і пакарання асоб, якія дапусцілі парушэнне заканадаўства, лічаць падпісанты звароту.

Яны прапанавалі дзяржаўным органам Беларусі зрабіць патрэбныя захады, как змяніць сітуацыю. У прыватнасці, уключыць у Крымінальны кодэкс нормы, якія ўстанаўліваюць адказнасць за катаванні.

Поделиться: