У праватнасці, срэбную манету наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37,00 мм і медна-нікелевую — наміналам  1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з  пярэдняга і адваротнага бакоў  – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.
Аверс: уверсе ў цэнтры — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба РБ; у цэнтры манеты – лагатып Славянскага базару, выкананы ў стылі дынамічнай, дэкаратыўна-шрыфтавой кампазіцыі; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе – намінал: 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева – год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры на фоне панарамы горада з пазнавальнымі і характэрнымі для Віцебска архітэктурнымі вобразамі – стылізаваная  рэльефная выява рукі, працягнутай да гледача ў даверлівым жэсце (далонню ўверх). На ёй з вежай “Духаўскі круглік” на заднім плане адлюстравана галоўная сцэна Славянскага базару – амфітэатр, за ёй – нотка-валошка з пялёсткамі, якія пераўтвараюцца ў птушак.

Манеты адчаканены на ЗАТ “Літоўскі манетны двор”: срэбная якасцю “пруф”, медна-нікелевая – “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет па 2500 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Поделиться ссылкой: