— Вы абяцаеце, што Беларусь да 2013 года цалкам пяройдзе на адзіную цэнтралізаваную сістэму продажу квіткоў на культурна-відовішчныя, спартыўныя і іншыя імпрэзы. Няўжо гэта значыць, што ў краіне можна будзе замовіць квіток толькі праз інтэрнет?

— Вельмі важна разумець, што kvitki.by — не інтэрнет крама, — распавёў “Народнай Волі” спадар Касінскі. — Мы стварылі цэнтралізаваную сістэму продажу квіткоў. Гэта значыць, што адзін і той жа квіток па адным і тым жа кошце вы можыце замовіць у інтэрнэце, набыць у спецыялізаваным месцы, напрыклад у гіпермаркеце, ці проста замовіць па тэлефоне. У касе тэатра можна купіць білет і на рок-канцэрт, і на балет. Сёння ў Мінску і рэгіёнах існуе больш за 200 кас kvitki.by. Задзейнічана ўжо 44 гарады. Няма такога, што на Мінск ідзе 10 білетаў, на Гродна 10… Дасяжныя адразу ўсе квіткі.

— Вы распаўсюджваеце квіткі толькі на спартыўныя і культурніцкія відовішчы. У будучым не плануеце пераключыцца і на продаж білетаў на самалёты, цягнікі, аўтобусы?

— У Літве мы мелі такую практыку, але з цягам часу адмовіліся ад яе. Гэта іншы бізнес са сваімі законамі. Магчыма, калі-небудзь мы будзем удзельнічаць у акцыях перавозчыкаў, але спецыяльна гандляваць імі не мае сэнсу.

— Набыць квіток на канцэрт, напрыклад, у Вільні праз kvitki.by можна?

— Ёсць некаторыя юрыдычныя цяжкасці. Галоўная — як фарміраваць кошт на білет. Акрамя гэтага арганізатар канцэрта не можа абмежавацца кантрактам з нашай літоўскай фірмай. Яму прыйдзецца заключаць дамову і з беларускім офісам. Але ўжо сёння праз нас можна набыць квіткі на віленскі канцэрт Стынга. Самыя значныя мерапрыемствы мы, безумоўна, будзем адсочваць.

— На якія мерапрыемсты часцей выкупаюць квіткі праз вашу сістэму?

— Складана адказаць. Напрыклад, тэатр оперы і балета цалкам перайшоў на нашу сістэму. З рук набыць білеты на іх пастаноўкі проста нельга. Сістэма не прадае квіткі — мы толькі інструмент. А людзі набываюць тое, што ім цікава.

— З літоўскімі і ўкраінскімі арганізатарамі канцэртаў вы ўжо наладзілі супрацоўніцва. Як адклікаюцца арганізатары імпрэзаў у Беларусі?

— Калі мы толькі прыйшлі на рынак, прыходзілася ўсё тлумачыць з нуля.  Ведаеце, ніхто не хацеў рызыкаваць. Усё гучыць зразумела і заманліва, але падстаўляць уласны бізнес жадаючых няшмат. Але з кожным днём давер арганізатараў да нашай сістэмы расце.

Аб махлярстве падчас продажу квіткоў, прыбытках і планах чытайце падрабязней у бліжэйшых нумарах “Народнай Волі”.

Поделиться ссылкой: