Самыя лепшыя пажаданні выказваюць юбіляру і супрацоўнікі “Народнай Волі”.

— Партыя не памылілася, абраўшы Анатоля Лябедзьку старшынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі, — упэўнены ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч. — Анатоль мае чалавечы і грамадзянскі стрыжань, мужнасць. Ён вельмі працаздольны і таленавіты не толькі як палітык, але і як публіцыст. Яго шматлікія артыкулы і выступы цікавыя грамадскасці. Таму я лічу, што Анатоль павінен разлічваць яшчэ на 50 гадоў працы на карысць партыі, беларускага народа і дзяржавы. Жадаю яму палітычнага і чалавечага даўгалецця, поспехаў у асабістым жыцці і грамадскай дзейнасці».

Мы таксама далучаемся да гэтых пажаданняў.
З юбілеем вас, Анатоль Уладзіміравіч!

Поделиться ссылкой: