„Я рашуча асуджаю абсалютна несуразмерныя, часткова сілавыя дзеянні беларускіх праваахоўных органаў супраць мірных грамадзян і прадстаўнікоў СМІ. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых. Гэтымі дзеяннямі асобы, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў, зноў дэманструюць сваю непавагу да асноўных грамадзянскіх правоў. Германія і Еўрапейскі Саюз з’яўляюцца партнёрамі тых беларускіх грамадзян, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.

Федэральны ўрад па-ранейшаму патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спынення рэпрэсій у адносінах да апазіцыі і незалежных СМІ“.



Поделиться ссылкой: