Мошчы святых будуць сустракаць яшчэ на подступах да цэнтра Мінска. Сустрэча адбудзецца 7 ліпеня ў мінскім мікрараёне Лошыца ў паклоннага крыжа праваслаўнага храма Богаяўлення ў раёне скрыжавання вуліцы Ігуменскі гасцінец і завулка Чыжэўскіх. Дакрануцца да мошчаў святых можна будзе з 7 па 10 ліпеня.

Пётр і Фявроння — сімвалізуюць ідэал адносін паміж мужам і жонкай. Лёс святых быў апісаны яшчэ ў 16 стагоддзі. Па легендзе, малады нашчадак князя Пётр захварэў на праказу, а вылячыць яго змагла толькі простая дзяўчына Фяўроння. У адплату за лячэнне яна папрасіла княжыча абрацца шлюбам. Малады чалавек не стрымаў слова і зноў захварэў. Пасля чаго вырашыў, што Фяўроння – яго лёс. Пасля таго, як Пётр стаў князем, гараджане адмовіліся прымаць яго, бо яго жонка была з простага народу. З цягам часу Фяўронню палюбілі не толькі баяры, а і простыя гараджане.

У пажылым ўзросце Пётр і Фяўроння прынялі манашыскі пострыг у розных манастырах. Легенда кажа, што яны доўга прасілі бога, каб той дазволіў ім памерці ў адзін дзень і быць пахаванымі ў адной грабніцы. Так і здарылася 25 чэрвеня 1228 года.

З тых часоў Пётр і Фяўроння лічацца сімвалам паспяховага ўлюбу. Праваслаўныя вераць, што святыя могуць дапамагчы знайсці свайго суджанага ці нарадзіць дзіця.



Поделиться ссылкой: