Падчас сустрэчаў гаворка вялася пра тое, што кантакты ЕС з беларускімі ўладамі магчымы толькі пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі палітвязняў. Далейшы ж дыялог мусіць адбывацца пры ўмове пазітыўных крокаў афіцыйнага Мінска паводле “дарожнай мапы”. Гэта павінны быць канкрэтныя захады па эканамічнай лібералізацыі і грамадска-палітычнай дэмакратызацыі, паведамляе прэс-служба «Руха за Свабоду».

Суразмоўцы пагадзіліся пра неабходнасць правядзення адзінай палітыкі дэмакратычных краін у дачыненні да ўладаў Беларусі, а таксама важнасць выпрацоўкі супольнай пазіцыі дэмакратычнай супольнасці Беларусі. У Беларусі не будзе шанцаў захаваць незалежнасць і пабудаваць дэмакратыю без ўнутранага дыялога ў краіне.

Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў неабходнасць еўрапеізацыі Беларусі праз адукацыйныя, інфармацыйныя праекты і праграмы абмену.

Поделиться: