Усё было б ціха, каб згаданую сустрэчу не выкарыстала афіцыйная беларуская прапаганда. Урадавыя СМІ пераконвалі, што Беларусь абсалютна не ізаляваная, паколькі краіну наведваюць прадстаўнікі Еўрасаюза. Больш за тое, сцвярджалася, што палякі абяцалі прыкласці намаганні, каб Польшча адмяніла візавыя абмежаваньні для тых прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якія трапілі ў “чорныя спісы” ЕС. Гэта выклікала ў Польшчы сапраўдны сканадал.

Адзін з членаў польскай дэлегацыі Войцех Гаеўскі патлумачыў Польскаму радыё для замежжа, што ніякіх абяцанняў яны не давалі. “Ды і ўзровень нашай дэлегацыі не быў прадстаўнічы, — заявіў спадар Гаеўскі. – На маю думку, гэта падрабіла прапаганда, якая перакруціла мэту нашага візыту ў Гродна”.

І ўсё ж паводле некаторых каментатароў польскіх СМІ, такога тлумачэння хапіла б, калі б не факт, што ў справаздачы з візіту ў Беларусь яго ўдзельнікі нават словам не ўзгадалі пра кантакты з праўладным саюзам палякаў. Як вынік — цяпер прадстаўнікі партыі „Права і справядлівасьць”, якія прадстаўлены ў органах кіравання Слупска, ўвогуле дамагаюцца скасавання дамовы аб супрацы з Гродна. Дамова, дарэчы, была заключана ў мінулым годзе і ўжо тады выклікала ў Слупску шквал крытыкі.



Поделиться ссылкой: