Па яго словах, заўваг і прапаноў няшмат. Але некаторыя заслугоўваюць увагі. Напрыклад, бацькі прапаноўваюць пашырыць колькасць прадметаў на тэсціраванні да чатырох. Сёння, як вядома, абітурыенты пішуць тры тэсты, калі хочуць паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову. Павелічэнне колькасці тэстаў дало б магчымасць абітурыенту для манеўру пры выбары той або іншай спецыяльнасці. Дарэчы, калі тэсціраванне як форма ўступных экзаменаў толькі ўводзілася ў Беларусі, абітурыенты ўвогуле былі не абмежаваны ў напісанні тэстаў, пры жаданні маглі пісаць тэсты нават па васьмі прадметах.

“На дзяржкамісіі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання мы абмяркуем гэтую і іншыя прапановы, а таксама заўвагі, якія паступяць”, — паабяцаў Аляксандр Якабсон.

Трэба адзначыць, што такія прапановы паступаюць кожны год. Але, напрыклад, былы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў не зусім іх падтрымліваў і выказваў меркаванне, што калі абітурыенты будуць пісаць тэсты па чатырох прадметах, гэта толькі дадасць больш нервовасці пры паступленні. Акрамя таго, на думку Радзькова, абітурыент, які выбірае будучую спецыяльнасць, павінен дакладна ведаць, кім жадае быць і таму дакладна вызначыцца, якія тэсты павінен пісаць.



Поделиться ссылкой: