Асноўнай тэмай з’езду будзе далейшае прасоўванне ідэй Хрысціянскай Дэмакратыі і дзейнасць хрысціянскіх дэмакратычных партый у Цэнтральнай Еўропе, паведамілі «Народнай Волі» ў БХД. Таксама ўдзельнікі абмяркуюць бягучую сітуацыю ў Беларусі, пытанне вызвалення палітвязняў і іншае. Магчыма, што будзе прынята заява адносна тых працэсаў, што адбываюцца ў краіне.

Поделиться: