Гаспадарчы суд адмовіў прадстаўнікам партыі БНФ у пазове супраць ЖРЭА. Сёння і калегія гарадскога гаспадарчага суда пакінула рашэнне без зменаў.

Партыя БНФ займала свой офіс больш за 20 гадоў. Там адбываліся мастацкія выставы, праводзіліся прэс-канферэнцыі, круглыя сталы, а таксама культурніцкія мерапрыемствы. Адрас Управы партыі БНФ нават называўся ў вершах беларускіх паэтаў і быў знакавым для некалькіх пакаленняў беларусакіх грамадзян.

Дамова арэнды скончылася яшчэ 31 сакавіка. Калі сядзіба будзе занятая, судовыя выканаўцы могуць прыйсці ў любы момант, каб пачаць працэдуру гвалтоўнага высялення.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў “Народнай Волі”: “Безумоўна, самі мы не выселімся. Калі так, то няхай прыходзяць, самі выносяць. Мы будзем падаваць касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд. Ну і будзем шукаць іншае памяшканне. Разумеем, што ў цяперашніх умовах гэта зрабіць будзе вельмі складана, але заўсёды ёсць нейкія варыянты. Карацей, пачнем ажыццяўляць план Б”.

Поделиться: