За ўсе камунікацыі і нават заліўку асфальта заплаціць іранская кампанія, якая будзе будаваць на месцы старога рынку гандлёва-забаўляльны комплекс.

Лідар прадпрымальніцкага аб’яднання Анатоль Шумчанка паведаміў “Народнай Волі”, што рынак будзе дзяржаўны, і ўсё будаўніцтва будзе весціся “пад крылом” “Камароўскага рынку”. Ён сказаў: “Вось гэта ёсць прыкладам таго, што нават у цяперашніх умовах нельга апускаць рукі, а трэба дзейнічаць і ісці далей. 11 мая быў сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Ленінскага райвыканкама і Мінгарвыканкама. Людзям тады сказалі, каб да 1 ліпеня вызвалілі пляцоўку. Калі ж я сказаў, што трэба зрабіць для прадпрымальнікаў новую пляцоўку для працы, чыноўнікі адказалі, што гэта з галіны фантастыкі. Але мы сваімі зваротамі, пад якімі сабралі тысячу подпісаў, сходамі, актыўнай працай Савета “Чэрвеньскгаа рынку” дабіліся свайго. Усё гэта дала плён і цяпер у прадпрымальнікаў будзе новае абсталяванае месца працы, а ў жыхароў сталіцы – рынак”.



Поделиться ссылкой: