На сайце Магілёўскага аблвыканкама 21 чэрвеня з’явілася навіна наступнага зместу: “Пладова-ягаднае віно будзе прадавацца ў магазінах вобласці з 10.00 да 18.00. Распараджэнне аб абмежаванні рэалізацыі таннага нізкаякаснага алкагольнага напою падпісаў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Дакумент пачне працаваць у бліжэйшыя дні. Рашэнне прынята ў мэтах барацьбы з п’янствам”.
Цікава, што на сайце Радыё “Магілёў” гэта інфармацыя змешчана пад рубрыкай “Смачнае і недарагое – па раскладу”. “Хочацца спадзявацца, што зараз аматары моцных напояў па вечарах будуць займацца больш карыснымі справамі”, — робіцца канчатковая выснова.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!