А зараз кліпы будуць паказваць штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25.

Больш за трыццаць вядомых асобаў з Беларусі ды свету выступяць у кароткіх роліках з пасланнямі да беларускіх вязняў сумлення. У відэазваротах будзе таксама кароткая інфармацыя пра кожнага з асуджаных. Сярод асобаў, што выкажуць падтрыманне, – Генадзь Бураўкін, Анджэй Вайда, Агнешка Рамашэўская-Гузы, Сяргей Міхалок, Вітаўтас Ландсбергіс, Кшыштаф Занусі.

«Ведаю, што вязням вельмі патрэбная салідарнасць тых, хто застаўся за мурамі. Горш за ўсё не ўтрыманне ў чатырох сценах, бо вольнасць – унутры нас, а не звонку. Найгоршае – гэта адчуванне адзіноты і страх за сям’ю. І таму мы ўсе мусім выказаць салідарнасць – і справаю, і словам – з палітычнымі вязнямі ў Беларусі, дапамагчы іх сем’ям», – гаворыць дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць таксама далучыцца да акцыі, дасылаючы свае ролікі са словамі падтрымкі беларускіх палітзняволеных на адрас salidarnasc@belsat.eu.

Поделиться: