Нагадаем, Павел Севярынец прызнаны вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, і прыгавораны да трох гадоў “хіміі”. Сваю віну палітык не прызнаў. На следстве па справе, знаходзячыся ў СІЗА КДБ, ён адмовіўся ад дачы паказанняў.

Зараз Севярынец жыве ў Віцебску — па месцы рэгістрацыі, дзе і чакае выніку разгляду касацыйнай скаргі. У выпадку, калі скарга не будзе задаволена, адразу ж будзе вызначана месца, дзе Павел будзе адбываць пакранне.

Поделиться: