Як распавяла газеце “Культура” мастак-пастаноўшчык свята Вольга Грыцаева, сёлета баль будзе прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча:

— У афармленні Палаца Рэспублікі мы адлюструем этапы развіцця творчасці паэта. Шмат ягоных вершаў было прысвечана музыцы, маці, прыродзе, знакамітым слуцкім паясам, і гэтыя матывы знойдуць сваё ўвасабленне ў кампазіцыях з выкарыстаннем выяў музычных інструментаў, тканін… Перад банкетнай залай будзе створана рэкрэацыйная зона, аформленая ў тэматыцы выяў аб’ектаў і рэліквій беларускай спадчыны, з элементамі народнага побыту. Такім чынам нагадаем, адкуль ідуць вытокі паэзіі Багдановіча: з хаты, сям’і, прыроды. А ў самой зале выпускнікі ўбачаць алегарычную кампазіцыю: яна стане сімвалічным пажаданнем дасягнуць вышынь на іхнім жыццёвым шляху.

Звычайна ў балі выпускнікоў прымаюць удзел каля трохсот прадстаўнікоў розных вну Беларусі.  Зал прыёмаў ужо гатовы да банкету.



Поделиться ссылкой: