Як распавёў мясцовай газеце Intex-press арганізатар пікету Вячаслаў Болбат, ён не здолеў падпісаць дамову з міліцыяй, якая павінна была накіраваць пяць міліцыянераў на ахову грамадскага парадку на пікеце. Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксей Трафімаў патлумачыў, што супрацоўнікаў МУС Баранавічах не хапае. А без дамовы з міліцыяй дазвол на пікет, які далі гарадскія ўлады, як высветлілася, не дзейнічае.

Арганізатар пікета лічыць гэтую сітуацыю ненармальнай: “Сярод суседніх краін у Беларусі на тысячу жыхароў прыходзіцца сама больш міліцыянераў, а тут раптам іх не хапае на наш пікет супраць збяднення”.

Поделиться: