“Мы, прадстаўнікі беларускага руху дэмакратычнай моладзі, вельмі занепакоены лёсам палітвязняў і патрабуем спыніць жорсткае стаўленне да палітычнага вязня Мікіты Ліхавіда, які адбывае пакаранне ў выпраўленчай калоніі № 10 у горадзе Наваполацк.

Малады чалавек ужо чацвёрты раз за 40 дзён змешчаны ў турэмны штрафны ізалятар, умовы каторага па міжнародным нормам можна аднесці да катаванняў. Такое абыходжанне з маладым 21-гадовым чалавекам мы лічым антычалавечымі і просім звярнуць увагу на кіраўніцтва калоніі, спраўдзіць кампетэнтнасць іх ды іншых супрацоўнікаў гэтай установы.

Мікта Ліхавід, як і ўся міжнародная і грамадская супольнасць Беларусі, лічыць сябе незаконна асуджаным. Кожны дзень у калоніі хлопец працягвае дамагацца справядлівасці і перагляду яго крымінальнай справы, а таксама поўнага свайго апраўдання. За гэта кіраўніцтва калоніі змяшчае яго ў штрафны ізалятар. Мы лічым такое абыходжанне з маладым патрыётам Беларусі проста недапушчальным”, — гаворыцца ў заяве.

На пачатку чэрвеня да кіраўніцтва калоніі з патрабаваннем спыніць мэтанакіраваны пераслед Мікіты Ліхавіда звярнуўся кіраўнік Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.  Ён нагадаў начальніку калоніі, што беларуская і міжнародная дэмакратычная супольнасць пільна сочаць за лёсам палітычных зняволеных у Беларусі і заклікаў самога начальніка і ягоных падначаленых ставіцца да іх гуманна і з павагай, выконваць нормы дзеючага беларускага заканадаўства, а таксама міжнародныя гуманітарныя акты, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Адміністрацыя калоніі ў адказ запэўніла лідара Руху “За Свабоду”, што не парушае законаў. Па словах начальніка ПК № 10 Аляксандра Сівохі, асуджаны Мікіта Ліхавід проста адмаўляецца ад выканання абавязкаў, устаноўленых крымінальна-выканаўчым заканадаўствам, і за гэта быў пакараны змяшчэннем у штрафны ізалятар.

Хаця ўсім зразумела, што хлопца проста хочуць зламаць, бо нават забойц і рэцыдывістаў у калоніях не накіроўваць у ШЫЗА з такой метадычнасцю. 



  

Поделиться ссылкой: