“Усе захады, якія прадпрымае ўлада па закрыцці плошчаў, недапушчэнні СМІ, – бессэнсоўныя і неадэкватныя. Лукашэнка баіцца, што ўлада пачне вывальвацца з ягоных рук. Навошта праводзіць прэсавую канферэнцыю, калі ты не пускаеш на яе журналістаў?”, – задаўся пытаннем палітык.

“Тое, што Лукашэнка імкнецца абмежаваць незалежныя сродкі масавай інфармацыі ў доступе да гэтай самай інфармацыі – выразнае сведчанне таго, што рэжым нестабільны, што ён адчувае, што не можа трымаць сітуацыю пад кантролем”, – адзначыў сустаршыня БХД.

“Я думаю, што мы яшчэ пабачым незразумелыя дзеянні ўлады. Яна імкнецца выкарыстоўваць сваю старую тактыку: абмяджоўваць свабоду сходаў, сумлення, доступу да інфармацыі. Але гэтыя падыходы больш не спрацоўваюць. Усе дзеянні ўладаў атрымліваюць адваротную рэакцыю”, цытуе палітыка bchd.

Нагадаем, што ў 2003-2004 гадах Аляксей Шэін працаваў палітычным аглядальнікам БелаПАН.

Поделиться: