“Асабліва абурае той факт, што праз міліцэйскія кардоны вернікі не змаглі патрапіць да Кафедральнага праваслаўнага Свята-Духава сабора. Гэта пераходзіць усялякія межы, калі ўлада пачынае баяцца вернікаў”, – падкрэсліў былы кандыдат у прэзідэнты.

“Цяпер на міліцыю можна падаваць у суд за дзеянні, прадугледжаныя артыкулам 242 Крымінальнага кодэкса. Яны ўвечары перакрылі праспект і іншыя вуліцы, людзі не змаглі патрапіць у крамы, рэстарацыі і кавярні, якія панеслі тым самым выдаткі значна большыя, чым 19 снежня. Калі ў нас сапраўды аб’ектыўная судовая сістэма, дзейнічае справядлівы суд, то суддзі проста абавязаныя пакараць міліцыянтаў, якія без прычынаў прывялі да гэтых стратаў”, – лічыць Віталь Рымашэўскі, цытуе словы Рымашэўскага прэс-служба БХД.

Поделиться: