Кіраўнік рабочай групы Ута Цапф прапануе “аднаўленне дыялогу” з Мінскам. 

Рэзалюцыя заклікае Беларусь вызваліць палітзняволеных па справе 19 снежня. Гэтыя вязні павінны атрымаць магчымасць кансультавацца з юрыстамі, сустракацца з сем’ямі ды атрымліваць медыцынскую дапамогу. Таксама беларускія ўлады павінны дазволіць уезд у краіну незалежным экспертам і праваабаронцам, развіваць заканадаўства ў сферы СМІ ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязаннямі краіны.

Рэзалюцыя будзе прадстаўленая на разгляд сесіі ПА АБСЭ, якая пачне сваю працу ў Бялградзе 6 ліпеня, паведамляе БелаПАН.


Поделиться: