Мікіта Ліхавід, як толькі патрапіў у калонію, заявіў, што пакараны незаконна і адмовіўся выконваць некаторыя правілы ўнутранага распарадку. За гэта яго пакаралі штрафным ізалятарам.

Аляксандр Мілінкевіч у сваім лісце выказаў занепакоенасць неаднаразовым пакараннем актывіста і ўказаў, што “гэта ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе маладога чалавека”.

Ён паведаміў, што дэмакратычная супольнасць уважліва сочыць за лёсам палітычных вязняў у Беларусі і заклікаў начальніка Аляксандра Сівоху і яго падначаленых ставіцца да іх гуманна і з павагай, выконваць нормы беларускага заканадаўства, а таксама нормы міжнароднага права.

Начальнік калоніі Аляксандр Сівоха ў сваім адказе напісаў, што асуджаны Мікіта Ліхавід адмаўляецца ад выканання абавязкаў, усталяваных крымінальна-выканаўчым заканадаўствам, і за гэта пакараны штрафным ізалятарам.

Мікіта Ліхавід і іншыя пакуараныя за ўдзел у акцыі 19 снежня супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў прызнаныя вязьнямі сумлення.

Поделиться ссылкой: