–Зараз у ВНУ дзейнічаюць цэны мінулага года. На пачатку жніўня, калі пачнецца залічэнне на платную форму, адначасова ва ўсіх ВНУ будзе аб’яўлены кошт навучання. Працэдура вызначэння кошту добра вядомая: у адпаведнасці з выдаткамі навучальнай установы, прычым асноўная ўдзельная вага гэтых затрат складае зарплата выкладчыкаў. Так што ў розных ВНУ цэны могуць змяняцца па-рознаму, але ў межах 20%.

Па словах Сяргея Маскевіча, у дадзены момант вышэйшыя навучальныя ўстановы па прапанове Міністэрства адукацыі праводзяць аптымізацыю выдаткаў.

Як вядома, апошні раз кошты на адукацыю ў Беларусі павялічыліся у разгар зімовай сесіі 2011 года. І адразу на  20–25%, у некаторых ВНУ адукацыя каштуе зараз болей за 6 мільёнаў рублёў у год. Павышэнне патлумачылі тым, што ў лістападзе 2010 года павялічыліся заробкі выкладчыкаў. Але ж зараз зарплаты ніхто не павялічвае. У краіне шалёна растуць толькі цэны. Чаму тады міністр адукацыі робіць такі прагноз? Яму вядома, што ў выкладчыкаў вырастуць зарплаты? Ці адукацыя даражэе таму, што даражэе ўсё навокал?

Поделиться ссылкой: