У гэтым годзе на беларускую мову зарэгістравалася 53 тысячы 168 чалавек, гэта амаль удвая менш, чым на рускую, якую збіраюцца пісаць больш за 96 тысяч чалавек.

Традыцыйна самы масавы тэст па матэматыцы, на які зарэгістрыравалася 103 тысячы 571 чалавек.

Увогуле тэсты збіраюцца пісаць больш за 150 тысяч чалавек. Традыцыйна гэта колькасць у два разы перавышае колькасць выпускнікоў школ, якіх сёлета амаль 75 тысяч. Дарэчы, у гэтым годзе ёсць тыя, хто зарэгістрыраваўся на тэст толькі  па адным прадмеце. Магчыма, гэта школьнікі, якія хочуць патрэніравацца, або рэпетытары.

У адпаведнасці з графікам тэсціраванне будзе праходзіць з 14 па 29 чэрвеня. Рэзервны дзень – 4 ліпеня у БДУ.



Поделиться ссылкой: