Стыхійны мітынг кіроўцаў утварыўся вечарам 12 чэрвеня на памежным пераходзе Брузгі на Гродзеншчыне. Паводле новых правілаў (ад 11 чэрвеня) яны мусяць сплаціць пошліну “за вываз фізасобамі аўтамабільнага паліва”. Цяпер паліва, якое вывозіцца больш за адзін раз на працягу пяці сутак “за межы Мытнага саюза”, абкладаецца экспартнай пошлінай. Таму многім з жадаючых ехаць у Польшчу давялося вярнуцца дадому.

Нагадаем, з 11 чэрвеня таксама дзейнічаюць абмежаванні на вываз фізасобамі аўтамабільнага паліва. Паліва, якое вывозіцца больш за адзін раз на працягу пяці сутак за межы Мытнага саюза, абкладаецца экспартнай пошлінай.

Паступова колькасць такіх “завернутых” з мяжы машын стала павялічвацца. Утварыўся стыхійны мітынг незадаволеных кіроўцаў. З’явіўся міліцэйскі спецназ і аўтазакі. На фота, размешчаных на “Гродзенскім форуме”, бачна, як праезд да мяжы перакрылі “сілавікі”.

Больш за сто чалавек пабраліся за рукі і працягвалі перакрываць пераход. У самы напружаны момант кіроўцы заспявалі дзяржаўны гімн.

Пра тое, што міліцэйскі спецназ разагнаў удзельнікаў стыхійнага страйку і ўжываў пры гэтым слёзацечны газ, піша “Наша ніва”.

Паводле некаторх звестак, пратэстоўцы патрабавалі сустрэчы з гродзенскім “губернатарам”. Як паведамляла Радыё Рацыя, на памежны пераход прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.



На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў (фота, відэа)

Поделиться ссылкой: