Нагадаем, што Павел Севярынец прызнаны вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, і прыгавораны да трох гадоў “хіміі”. Сваю віну палітык не прызнаў. На следстве па справе, знаходзячыся ў СІЗА КДБ, ён адмовіўся ад дачы паказанняў.

Зараз Севярынец жыве ў Віцебску – па месцы рэгістрацыі, дзе і чакае выніку разгляду касацыйнай скаргі. На пытанне, ці магчыма, на яго думку, змякчэнне ці адмена прыгавора, ён коратка адказаў: “Наўрад ці…”

Поделиться: