Зараз студэнты-замежнікі разлічваюцца беларускімі рублямі па курсе, які устаноўлены Нацбанкам краіны. Але ж адукацыя ўзгадваецца ў плане ўрада па ратаванні беларускай эканомікі, які быў абвешчаны на мінулым тыдні і які дазваляе павялічыць выкарыстанне валюты на унутраных разліках. Як вядома, за долары ужо можна набыць турпуцёўку, заправіць палівам машыну і нават купіць нове аўто. Хутчэй за ўсё, хутка да гэтага спісу дабавяцца і адукацыйныя паслугі для замежных студэнтаў.
Хаця не выключана, што і беларусам таксама дазволяць плаціць за адукацыю доларамі. Казаў жа міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, што ў валюце кошт на вышэйшую адукацыю застанецца ранейшым. Магчыма, не проста так зрабіў ён такую заўвагу.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!