Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных стіуацыях, учора ў вёсцы Парэчча Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці пачаўся пажар. Супрацоўнікі МНС тэрмінова выехалі на месца здарэння, але ўсё роўна не змаглі выратаваць ад агню 3 хлявы і 1 баню. Як высветлілася, пажар пачаўся з-за нядбайнасці пенсіянеркі. Пажылая жанчына вырашыла прыбрацца і спаліла туалетную паперу ў вядры з драўляным дном. Пенсіянерка не ўпэўнілася ў тым, што папера не тлее і паставіла вядро ў прыбіральню. У выніку – у вёсцы стала на адну прыбіральню меней, а трое гаспадароў вымушаны будуць будаваць новыя сараі і баню.

Фота МНС

Поделиться ссылкой: