Вуліца Калектарная 80 гадоў таму насіла іншую назву – Яўрэйская. Шэсце прысвечана адкрыццю Цэнтра Прагрэсіўнага Іудаізма Бэйт Сімха (Дом Радасці) на вуліцы Шорнай.
Напачатку шэсця адбудзецца мітынг на былых яўрэйскіх могілках каля помнікаў дэпартаваным і знішчаным у гады Другой сусветнай вайны яўрэям Германіі і Аўстрыі.
Арганізатарамі мітынгу выступілі прадстаўнікі Саюза беларускіх яўрэйскіх арганізацый і суполак. Удзел у цырымоніі возьмуць равіны з Беларусі, Ізраіля, Украіны і Расіі, ганаровыя госці з ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама лідары яўрэйскай суполкі і Сусветнага Саюза Прагрэсіўнага Іўдаізма.
На мітынг запрошаны таксама прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій, чыноўнікі Мінгарвыканкама і тыя, хто перажыў страты і быў сведкам жудасных падзей вайны.
Шэсце ўзначаляць равін з Ізраіля Ёль Осеран і Рыгор Абрамовіч. Світкі Торы вярнуцца на вуліцу, якая была некалі яўрэйскай, у яўрэйскі Цэнтр памяці Сандры Брэслаўэр.
У суполцы Прагрэсіўнага іўдаізму сёння больш за 3 000 сяброў.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!