Мінск просіць дапамогі ў Міжнароднага валютнага фонду. “Мы можам паставіць рэжыму Лукашэнкі не такія суровыя ўмовы, як Масква, але такія, якія прывядуць да дэмакратызацыі краіны. Мы можам купіць рэформы” – цытуе публіцыста Польскае Радыё.

Пасіўнае чаканне, пакуль рэжым абрынецца пад цяжарам эканамічных праблем — можа і  прыцягальная, але не вельмі мудрая стратэгія. Польшча сама аддае буфер, які аддзялае яе ад Расіі, лічыць Анджэй Талага.

Ён упэўнены, што Міжнародны валютны фонд можа запатрабаваць ад Лукашэнкі эканамічных рэформаў, якія прывядуць да рэформаў палітычных. Гаворка ідзе пра празрыстую прыватызацыю, ў якой узялі б удзел фірмы і банкі з Еўрасаюза, пра змены ў законах, якія датычаць функцыянавання фірм.

Крэдыт МВФ залежыць ад пазіцыі ЕС і ЗША, і яны могуць увязаць выдачу грошай з вызваленнем усіх палітычных зняволеных. “Упарты і жорсткі Лукашэнка патрабуе крэдытаў, таму гэтым разам ён можа саступіць і лібералізаваць рэжым”, — лічыць польскі публіцыст.

Поделиться ссылкой: