Лічбу агучыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎна пасяджэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступных іспытаў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах

Яшчэ 23,9 працэнта ад агульнай колькасці ўдзельнікаў ЦТ — выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Усяго 0,5 працэнта ў гэтай статыстыцы прыпадае на выпускнікоў прафтэхустаноў.

Мікалай Фяскоў расказаў, што пры рэгістрацыі на тэсціраванне ў абітурыентаў цікавяцца, як тыя рыхтаваліся да ўступных іспытаў, ці прыбягалі да паслуг рэпетытараў альбо былі слухачамі нейкіх курсаў. Сёлета, паведаміў дырэктар РІКВа, толькі 16,4 працэнта абітурыентаў сказалі, што карысталіся паслугамі рэпетытараў, 17,4 працэнта — займаліся на падрыхтоўчых курсах пры навучальных установах, а 6,9 працэнта выкарыстоўвалі для падрыхтоўкі да паступлення школьныя факультатывы.

Наколькі гэтая лічба адпавядае рэчаіснасці, сказаць складана, бо ў каго з бацькоў выпускнікоў не спытаеш, усе кажуць, што наймалі дзецям рэпетытараў. Але і не давяраць Фяскову падстаў няма.



Поделиться ссылкой: