— Як вы ведаеце, Аб’яднаная грамадзянская партыя распрацавала антыкрызісную праграму, дзе ўтрымліваюцца канкрэтныя прапановы па аздараўленню беларускай эканомікі”, — сказаў Анатоль Лябедзька. — Праграма перададзена ва ўрад, Нацбанк і Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Зараз мы плануем несці гэтую праграму “у народ”. Імкнемся зрабіць гэта максімальна легальна. Для гэтага ў самы бліжэйшы час у 50 гарадах Беларусі ў органы мясцовай улады будуць перададзены заяўкі на правядзенне пікетаў. Пікеты мусяць быць скіраваны на інфармаванне людзей аб тым, што такая антыкрызісная праграма ёсць і  што гэты дакумент – альтэрнатыва тым захадам, якія прымае зараз улада.

Акрамя таго Аб’яднаная Грамадзянская партыя падрыхтавала ўлёткі, якія прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму становішчу ў краіне і шляхам выйсця з крызіса. Іх мы будзем перадаваць “з рук у рукі” ля прахадных буйных прадпрыемстваў Беларусі.

Поделиться: