Сайт партыі са спасылкай на аднаго з распрацоўшчыкаў стратэгіі Аляксандра Дабаравольскага паведамляе, што вызначаны тры стратэгічныя задачы.
Першая. Пераўтварыць партыю ў эфектыўную каманду аднадумцаў і перамясціць прыярытэт з таго, што партыя працуе для вырашэння выключна грамадскіх пытанняў, на тое, што партыя таксама існуе для сваіх сяброў і вырашае іх пытанні. “Гэта значыць, што мы будзем адначасова ставіць два прыярытэта: праца для грамадства і праца для сваіх сяброў”, — патлумачыў Дабравольскі.

Другая стратэгічная задача — стварэнне эфектыўнай сістэмы збору рэсурсаў.

“Партыя павінна зрабіць прыярытэтнай крыніцай збору рэсурсаў ахвяраванні простых грамадзян. Не бізнесоўцаў, не нейкіх структур, а простых грамадзян. Гэта дазволіць вырашыць шмат пытанняў. Той грамадзянін, які падтрымаў дзейнасць партыі, будзе зацікаўлены ў выніку. Ён будзе разумець, што ён зрабіў нейкі крок для таго, каб змены, якіх ён жадае, адбыліся. Ён будзе ведаць, што яго інтарэсы прадстаўляе АГП, і наша партыя павінна будзе прапанаваць яму тое, у чым ён зацікаўлены, а таксама зрабіць справаздачу перад ім. Гэта дазволіць дэцэнтралізаваць збор і выкарыстанне рэсурсаў, а таксама зрабіць такую сістэму збору рэсурсаў, якую проста немагчыма знішчыць”, — заявіў Аляксандр Дабравольскі.
І трэцяя стратэгічная задача — палепшыць камунікацыі і супрацоўніцтва са сваімі партнёрамі і прыхільнікамі.

Поделиться: