Ехаць за дэлікатэсамі прыйдзецца на загарадную пляцоўку выставы ў адкрытае акцыянернае таварыства “Гастэллаўскае”, што недалёка ад вёскі Сенніца. Беларускія прадпрыемствы, якія выпускаюць хлеба-булачныя, макаронныя, малочныя і мясныя вырабы, там прапануюць свае тавары па дасяжных коштах. Напрыклад, самыя дарагія гатункі курыных яек там каштуюць тры тысячы васемсот рублёў. Калі ўлічыць, што квіток на маршрутку да “Белагра – 2011” каштуе тры тысячы дзвесце рублёў, можна спадзявацца на эканомію.

Дарэчы, выбірацца на выставу можна і ўсёй сям’ёй. Дзецям абавязкова спадабаецца магчымасць паглядзець на разнастайных жывёл і птушак: пародзістых коней, страўсаў, трусаў, цэсарак, авечак, коз.

Выстава будзе доўжыцца да 12 чэрвеня. Падрабязнасці аб “Белагра – 2011” чытайце ў бліжэйшых нумарах “Народнай Волі”.



Поделиться ссылкой: