Як паведаміў Польскаму радыё для замежжа прэс-сакратар Сілескай памежнай аховы Цэзары Заборскі, затрыманым інкрымінуецца ўдзел у арганізаванай злачыннай групы.

“Да красавіка 2011 года чальцы злачыннай групы нелегальным чынам зрабілі запрашэнні для двухсот беларусаў, якія пазней на іх падставе атрымлівалі польскія візы. Злачынства зводзілася да падачы несапраўднай інфармацыі з мэтай атрымання візы ў польскім консульстве”, —  заявіў Цэзары Заборскі — прэс-сакратар Сілескай памежнай варты.

Нелегальная дзейнасць працягвалася са студзеня 2010 году. А ініцыятарамі злачыннай практыкі была, як сцвярджае следства, беларуска-польская сямейная пара з гораду Чэнстахова. Абвінавачаным пагражае да 10 гадоў турэмнага зняволення.



Поделиться ссылкой: