Да пачатку ўступнай кампаніі маладыя людзі адсвяткуюць свой пераход у дарослае жыццё. Па традыцыі, уручэнне атэстатоў павінна прайсці ў сценах роднай навучальнай установы, а вось далейшы сцэнарый залежыць ад выбару выпускнікоў, іх бацькоў і адміністрацыі школы. Дарэчы, па жаданні і ўрачыстую частку можна перанесці ва ўстановы культуры і пазакласнага выхавання.

На кожным вечары будзе дзяжурыць прадстаўнік міліцыі. Гэта не толькі спроба абараніць юнакоў. Прысутнасць міліцыянера перадасцеражэ маладых людзей ад залішняй зухаватасці. Акрамя таго, міліцыянеры будуць сачыць за тым, каб учорашнія школьнікі не распівалі спіртныя напоі ў грамадскіх месцах. Да таго ж, ужываць алкаголь асобам да 18 папросту нельга.

Дарэчы, крамы будуць самі вырашаць, спыняць ці не гандаль алкаголем падчас выпускных. У гэтыя дні адказнасць гандляроў вырасце і да іх працы будзе больш увагі з боку праваахоўчых органаў.



Поделиться ссылкой: