“Народная Воля” звярнулася да кіраўніка самай старэйшай палітычнай партыі Беларусі, старшыні БНФ Аляксея Янукевіча.

Што канкрэтна робіцца кіраўніцтвам і актывістамі вашай партыі? Які  самы галоўны накірунак працы для вас зараз? І ці не наспеў час ужо зараз пачаць рыхтавацца да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі ў наступным годзе?

— На сённяшні дзень партыя БНФ дапамагае сваякам людзей, якія апынуліся за кратамі пасля падзей 19 снежня. Мы звярнуліся да сваіх міжнародных партнёраў, якія выкарыстоўваюць свае каналы ціску на беларускія ўлады, каб палітвязні апынуліся на волі. Акрамя таго, партыя БНФ праводзіць унутры краіны інфармацыйную кампанію, звязаную з сацыяльна-эканамічным стновішчам у краіне. Надрукаваныя ўлёткі, якія распаўсюджваюцца…

Вы хочаце сказаць, што прартыйныя актывісты стаяць ля прахадных буйных прадпрыемстваў Мінска і рэгіёнаў і раздаюць рабочым гэтыя ўлёткі?

— Стала ля прахадных ніхто не стаыіць. Але і з рабочымі мы таксама працуем… Наша галоўная задача зараз — расказаць людзям, што партыя БНФ — сапраўдная альтэрнатыва сённяшняй уладзе…

Падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў казаў тое самае… Атрымліваецца, аб тым, што партыя БНФ сапраўдная альтэрнатыва, людзі так і не зразумелі…

— Гэтую працу трэба працягваць. З тым, каб людское абурэнне з кухняў і транспарту вылілася ў іншае рэчышча, каб людзі ведалі аб нашых прапановах…

Аляксей, парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі ў наступным годзе. Ці не наспеў час пачаць падрыхтоўку да іх?

— Думаць пра будучую парламенцкую кампанію – рана. Па меньшай меры, пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні…

Поделиться: