І вось, на самым пачатку лета, адбыўся паўторны разгляд яго справы. Суддзя, цяпер ужо слуцкага райсуда, Наталля Халадок выносіць канчатковы вердыкт: “Не вінаваты. Апраўдаць”.

Як жа здарылася, што невінаваты чалавек трапіў за краты? З працэсу следства вынікае, што з чалавека “выбілі” паказанні. Каб не стаць канчаткова калекам, Аляксандр Булавін вымушаны быў падпісаць патрэбныя паперкі і напісаць яўку з павіннай. А далей усё пакацілася па накатанай каляіне: суд праштампаваў суровы прыгавор, і Аляксандр патрапіў у калонію. Родным каштавала неверагодных намаганняў, каб перагледзець справу, высветліць ісціну. Восем гадоў калоніі паламалі яму жыццё. Аляксандр страціў і сям’ю, і працу – усё пайшло пад адкос. Як жыць далей, ён яшчэ не ведае. Але ж і шчасце перапаўняе ўчорашняга вязня, бо толькі трапіўшы з няволі на свабоду, ты адчуваеш кожнай сваёй клетачкай, што яна для цябе – тая воля…

Поделиться ссылкой: